10 чэрвеня 2026 года актавая зала беларускамоўнай гімназіі № 2 г. Барысава напоўнілася атмасферай свята, хвалявання і шчырай гордасці. Традыцыйна тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўручэнню пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі выпускнікам 9 класаў. Гэты дзень стаў асаблівай старонкай у жыцці нашых гімназістаў, патрабаваў шмат намаганняў і адкрыў перад імі новыя гарызонты.
Урачыстую частку свята адкрыў дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі. Звяртаючыся да выпускнікоў, кіраўнік установы павіншаваў хлопцаў і дзяўчат з паспяховым завяршэннем ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, пажадаў ім упэўненасці ва ўласных сілах, смеласці ў дасягненні мэтаў і правільнага выбару далейшага жыццёвага шляху. Дырэктар таксама выказаў цёплыя словы падзякі настаўнікам і бацькам за іх штодзённую працу і падтрымку дзяцей.
Адметнай праявай высокага інтэлектуальнага патэнцыялу і працавітасці нашых вучняў стала ўручэнне 9 пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай. Пад бурныя апладысменты прысутных гэтыя хлопцы і дзяўчаты атрымалі свае першыя заслужаныя дакументы за выдатную вучобу.
Свята было напоўнена кранальнымі і шчырымі выступленнямі ад класных кіраўнікоў, якія пажадалі усім вучням заставацца вернымі сваім марам і заўсёды імкнуцца да новых ведаў
Напоўненыя любоўю і хваляваннем словы бацькоў сталі сапраўдным блаславеннем для дзяцей на будучыя здзяйсненні
Самі дзевяцікласнікі выказалі бязмежную ўдзячнасць усяму педагагічнаму калектыву за мудрасць, цярпенне, цеплыню і веру ў кожнага вучня.
Сапраўдным упрыгожваннем свята сталі яскравыя канцэртныя нумары, падрыхтаваныя сіламі таленавітых гімназістаў. Кульмінацыйным і аб'ядноўваючым момантам урачыстасці стала сумеснай выкананне гімна гімназіі. Гэтая хвіліна падарыла кожнаму прысутнаму пачуццё гонару за сваю родную ўстанову і моцнае адзінства гімназічнай сям'і. Дзевяць гадоў сумеснай працы застануцца ў памяці назаўжды. Наперадзе - новы этап, і мы жадаем кожнаму дзевяцікласніку смеласці, натхнення і яркіх перамог.
Што б вы ні абралі, дарагія выпускнікі, памятайце: дзверы гімназіі № 2 заўсёды адчынены для вас! У добры шлях, выпускнікі!