Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

ТЫДЗЕНЬ НУЛЯВОГА ТРАЎМАТЫЗМУ

04.05.2026
ТЫДЗЕНЬ НУЛЯВОГА ТРАЎМАТЫЗМУ

У перыяд з 27 красавіка па 3 мая 2026 года ў гімназіі  праводзіўся “Тыдзень нулявога траўматызму”, прымеркаваны да Сусветнага дня аховы працы 28 красавіка 2026 года па тэме “Спрыяльнае псіхасацыяльнае працоўнае асяроддзе: шлях да росквіту працаўнікоў і моцнай арганізацыі”.

Асноўныя задачы мерапрыемства, прымеркаванага да Сусветнага дня аховы працы:

-узмацніць увагу работнікаў да праблем бяспекі працоўнага працэсу;

-знізіць узровень шкодных і небяспечных вытворчых фактараў;

-палепшыць інфармаванасць работнікаў аб існуючых вытворчых рызыках, спосабах абароны ад іх;

-павысіць свядомае стаўленне работнікаў установы да ўласнай бяспекі;

-забяспечыць своечасовую праверку ведаў працаўнікоў адносна сістэмы аховы працы;

-узмацніць кантроль за выкананнем мерапрыемстваў па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму, своечасовым устараненнем недахопаў і парушэнняў, якія могуць з'явіцца прычынамі траўм, аварый, пажараў і іншых надзвычайных сітуацый;

-забяспечыць прапаганду, інфармаванасць работнікаў па пытаннях прафілактыкі траўматызму, аховы працы;

-прыцягнуць увагу да праблемы прафілактыкі траўматызму, усіх удзельнікаў вытворчага працэсу.

Распрацаваная Міжнароднай асацыяцыяй сацыяльнага забеспячэння (МАСО) Канцэпцыя "Vision Zero" або "Нулявы траўматызм" - гэта якасна новы падыход да арганізацыі прафілактыкі, які аб'ядноўвае тры напрамкі - бяспеку, гігіену працы і дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці.

 

Версия сайта для слабовидящих