У мэтах забеспячэння бяспекі і захавання здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў нормаў аховы працы і прыняцця мер па іх ліквідацыі, у нашай установе адукацыі з 21.09.2026 па 27.09.2026 праходзіла мерапрыемства “Тыдзень нулявога траўматызму”.
“Vision Zero” або “Нулявы траўматызм” - гэта прынцыпова новы падыход да арганізацыі прафілактыкі, які аб’ядноўвае тры ключавыя кірункі: бяспеку, гігіену працы і дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях.
Асноўныя прынцыпы правядзення Тыдня:
- Прыярытэт жыцця работніка і яго здароўя.
- Адказнасць кіраўнікоў і кожнага супрацоўніка за захаванне патрабаванняў аховы працы.
- Прыцягненне ўсіх работнікаў да забеспячэння бяспечных умоў працы.
- Ацэнка і кіраванне рызыкамі на працоўных месцах.
- Навучанне і павышэнне кваліфікацыі па пытаннях бяспечнай жыццядзейнасці.
Ва ўстанове адукацыі ў рамках гэтага тыдня прайшоў комплекс прафілактычных мерапрыемстваў:
- маніторынг стану працоўных месцаў, абсталявання, тэрыторыі і харчаблока на адпаведнасць патрабаванням бяспекі;
- праверка забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, спецадзеннем і абуткам;
- правядзенне Дня аховы працы;
- інструктажы і гутаркі з працоўным калектывам па пытаннях выканання правілаў пажарнай, транспартнай і электрабяспекі.
Памятайце! Бяспека працы - гэта справа кожнага! Клапатлівае стаўленне да свайго здароўя і здароўя калег дапаможа выключыць выпадкі траўмавання.