Сення ў гімназіі прайшлі першыя мерапрыемствы ў рамках тыдня фінансавай граматнасці. Распачала сваю дейнасць кніжная выстава “Вывучай. Зберагай. Зарабляй.” Педагогамі для вучняў пачатковых класаў праведзены класныя гадзіны “Падарожжа у краіну ФІНАНСАЎ”, Адкуль бяруцца і куды знікаюць грошы?”, “Сямейны бюджэт” і інш. Вучні 9 "А" класа правялі гульню –віктарыну “Я фінансіст” для вучняў пятых класаў, фінансавай ігратэкай займаліся вучні 9"В" з вучнямі семых класаў, 8 "В" клас правеў гульню "Грошы любяць падлік" для 4-ых класаў. Гімназісты весела і з цікавасцю правялі першы дзень тыдня фінансавай граматнасці.