21.03.2024 на базе ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава" прайшла Другая раёная алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод вучняў V-VIII класаў.
Акрамя таго праведзены мерапрыемствы для вучняў гімназіі: квэст-гульня “Як узніклі грошы?”, інтэрактыўная гульня “Маленькі фінансіст, або Грошык задае пытанні” (сярод вучняў 2-4 класаў), гульня “Юны фінансіст” (для вучняў 4 "В" класа).
Гімназію наведаў прадстаўнік ААА “Парытэтбанк” Русак Святлана Ігараўна, якая правяла з вучнямі 5 класа гульню фінансавай накіраванасці. А вучні 9 "Б" класса правялі агітбрыгаду "Сябруем з фінансамі" для вучняў 6-ых класаў.