Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Сям’я без сквернаслоўя

08.10.2026
Сям’я без сквернаслоўя

У гімназіі адбылася сустрэча вучняў з клірыкам кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага ў горадзе Барысаве іерэем Сергіем Сасыкбаевым.

Тэма выступлення — «Сям’я без сквернаслоўя». Святар паразмаўляў з гімназістамі пра культуру маўлення, павагу ў зносінах і значэнне добрых слоў у сямейным жыцці. Вучні змаглі задаць пытанні і паразважаць над тым, як словы ўплываюць на адносіны паміж людзьмі.

Дзякуем іерэю Сергію Сасыкбаеву за сустрэчу і важную размову.

 

Версия сайта для слабовидящих