У апошні дзень вясны 31 мая ў гімназіі прайшлі ўрачыстыя лінейкі «Апошні званок – 2025», дзе сабраліся вучні, педагогі і госці гімназіі. Дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі, падвёўшы вынікі навучальнага года, узнагародзіў самых лепшых і актыўных гімназістаў - выдатнікаў вучобы, удзельнікаў інтэлектуальных і творчых конкурсаў раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Анатолій Станіслававіч пажадаў ўсім прысутным поспехаў у будучыні і нагадаў аб захаванні правіл бяспечных паводзін у летні перыяд. Апошні званок даў старт вясёлым летнім канікулам.
Віншуем усіх з заканчэннем 2024/2025 навучальнага года! Атрымлівайце асалоду ад кожнага сонечнага дня лета, і няхай яно запомніцца радаснымі момантамі, яркімі ўражаннямі і пазітыўным настроем.