Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Сустрэча з юнацтвам

01.02.2025
Сустрэча з юнацтвам

Па традыцыі ў першую суботу лютага гімназія сардэчна сустракае гасцей. Заўсёды душэўна, па-сямейнаму цёпла праходзіць гэтае мерапрыемства - "Сустрэча з юнацтвам". І субота, 1 лютага 2025 года, не стала выключэннем. Беларускамоўная гімназія сабрала ў сваіх сценах выпускнікоў розных гадоў і розных пакаленняў, але ўсіх іх аб’ядноўвала адно – любоў да роднай гімназіі і павага да настаўнікаў.

Традыцыйна адбылася сустрэча па футболе паміж выпускнікамі розных гадоў і цяперашнімі вучнямі гімназіі.

Ва ўтульных кабінетах збіраліся настаўнікі разам са сваімі любімымі вучнямі.                                  

Актавая зала  поўнілася радаснымі ўсмешкамі. Героямі дня сталі, вядома ж, юбілейныя выпускі. Дырэктар Анатолій Станіслававіч Забароўскі  звярнуўся да прысутных з цёплымі словамі ўдзячнасці і шчырымі пажаданнямі.

Гімназія шчыра адгукнулася сардэчным прыёмам і цікавай праграмай. Сённяшнія гімназісты і педагогі падрыхтавалі для выпускнікоў музычныя і харэаграфічныя падарункі, а выпускнікі выказвалі пажаданні роднай гімназіі. Акунуцца ў мінулае, успомніць строгіх і адначасова добрых настаўнікаў, убачыць сябе яшчэ першакласнікамі дапамаглі фотаздымкі мінулых гадоў . Кожны выпускнік у гэты вечар адчуў сябе часцінкай гісторыі гімназіі - роднай установы адукацыі!

Наша гімназія ганарыцца сваімі выпускнікамі. Глядзіш на іх і разумееш, што праца настаўніка карысная, што на змену растуць адукаваныя спецыялісты, клапатлівыя бацькі, а самае галоўнае – добрыя і ўдзячныя людзі, якія заўсёды наведваюць вечар школьных сяброў і ніколі "не пасаромяць гонар роднай гімназіі"!

Па традыцыі сустрэча завяршылася выкананнем гімна роднай гімназіі! 

Версия сайта для слабовидящих