16 мая адбылася сустрэча з начальнікам аддзела інфармацыйна-растлумачальнай работы інспекцыі МПЗ Барысаўскага раёна Якушавай Ірынай Георгіеўнай з мэтай павышэння падатковай і фінансавай граматнасці падрастаючага пакалення.
Ірына Георгіеўна ў даступнай форме распавядала пра гісторыю ўзнікнення падаткаў, асноўных паняццях і прынцыпах падаткаабкладання. Навучэнцы даведаліся, што такое Фінансы і бюджэт, як неабходна планаваць свае выдаткі і як у будучыні кіраваць сваімі грашовымі сродкамі.
У падарунак бібліятэцы гімназіі былі перададзены друкаваныя тэматычныя матэрыялы па падатковай тэматыцы і энцыклапедыя падатковай пісьменнасці.