Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Сустрэча з інспектарам ІСН

16.09.2026
Сустрэча з інспектарам ІСН

У сучасным свеце школьнікі праводзяць значную частку часу як у сацыяльных сетках, так і ў рэальным соцыуме. На жаль, абодва гэтыя асяроддзі могуць таіць у сабе сур’ёзныя пагрозы. Каб дапамагчы вучням пазбегнуць небяспечных памылак, у нашай гімназіі адбылася важная сустрэча з інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх Дадалка Раманам Игаравічам

Першая частка сустрэчы была прысвечана віртуальнай прасторы. Інспектар падкрэсліў, што інтэрнэт — гэта не толькі крыніца інфармацыі, але і месца, дзе дзейнічаюць кіберзлачынцы.

Другая частка размовы была прысвечана тэме, якая не патрабуе кампрамісаў, — незаконнаму абароту наркатычных рэчываў. Інспектар ІСН дэталёва расказаў пра прававыя наступствы ўжывання, захоўвання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў.

Версия сайта для слабовидящих