Навучанне дзяцей навыкам асабістай бяспекі заўсёды вельмі актуальна. З гэтай мэтай у гімназіі № 2 21 красавіка 2025 года прайшла прафілактычная сустрэча вучняў IІ-IІІ класаў з супрацоўнікамі МНС, галоўнай мэтай якой было навучанне падрастаючага пакалення правілам бяспечных паводзін.
Вучням нагадалі, якія правілы бяспекі трэба выконваць, каб прадухіліць узнікненне пажару і як трэба сябе паводзіць, калі здарыўся пажар. Напярэдадні летніх канікул паўтарылі правілы паводзін на вадзе і ў лесе. Таксама супрацоўнікі МНС расказалі дзецям алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні надзвычыйных сітуацый, нагадалі, якія нумары экстранных службаў варта набіраць у тых сітуацыях, калі трэба выклікаць неабходную дапамогу.
Заняткі прайшлі ў займальнай і цікавай форме, а напрыканцы сустрэчы вучні атрымалі памятныя прызы-сувеніры.