Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Старт алімпіяднага сезона 2026/2027: першыя перамогі нашых гімназістаў!

31.10.2026
Старт алімпіяднага сезона 2026/2027: першыя перамогі нашых гімназістаў!

Ва ўстановах адукацыі  завяршыўся першы (школьны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, які праходзіў з 9 па 30 кастрычніка. Гэтая падзея адкрыла новы алімпіядны сезон 2026/2027 навучальнага года і сабрала разам самых таленавітых, мэтанакіраваных і дапытлівых вучняў 8-11 класаў.

Вучні дэманстравалі свае веды, эрудыцыю і творчы патэнцыял па розных вучэбных прадметах. Усяго ў інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел 150 вучняў гімназіі. Па выніках  ацэнкі журы, уладальнікамі дыпломаў і пераможцамі першага этапу сталі 56 гімназістаў. Менавіта яны заваявалі ганаровае права прадставіць нашу ўстанову адукацыі на другім  этапе рэспубліканскай алімпіяды.
Пажадаем усім удзельнікам веры ва ўласныя сілы, поспеху і бліскучых перамог у наступных спаборніцтвах! Наперад, да новых вяршыняў!

 

 

Версия сайта для слабовидящих