Сёння ў гімназіі ўпершыню прайшоў збор старастаў класаў. Старастат, нароўні з піянерскай дружынай і ячэйкай БРСМ, стаў новым органам самакіравання ў гімназіі.
Старасты вывучылі свае правы і абавязкі, а таксама выбралі старшыну старастата - Белую Кацярыну Віктараўну, старасту 10 "А" класа.
А самае галоўнае, на сходзе старастата быў зацверджаны парадак будучых выбараў кіраўніка вучнёўскага самакіравання гімназіі.