Сёння актывісты БРСМ нашай гімназіі прынялі ўдзел у спартыўна-забаўляльным свяце «У рытме БРСМ», прысвечаным Дню нараджэння
ГА «БРСМ». Мерапрыемства прайшло 07.09.2026 на спартыўным стадыене ДУА «Сярэдняя школа №25 г.Барысава».
Наша каманда дастойна прадставіла гімназію ў спаборніцтвах. Удзельнікі паказалі згуртаванасць, спартыўны характар і гатоўнасць дзейнічаць разам.
Мы ганарымся нашымі актывістамі і дзякуем усім, хто падтрымаў каманду.