Нашы гімназісты зноў даказалі, што яны не толькі добра вучацца, але і валодаюць неабходнай фізічнай падрыхтоўкай, спрытам і камандным духам! Нядаўна наша каманда прыняла ўдзел у раенных спаборніцтвах па пажарна-выратавальным спорце, якія прайшлі ў г.Барысаве.
Гэта спаборніцтва – не проста спартыўная падзея, а сур’ёзны практычны экзамен на гатоўнасць да дзей па ахове жыцця і здароўя людзей, а таксама захаванню матэрыяльных каштоўнасцей ад пажараў. Нашы вучні з гонарам прадставілі гімназію, прадэманстраваўшы выдатныя вынікі і заваяваўшы ганаровае 2-е месца ў агульным заліку!