У чацвер у гімназіі прайшло важнае мерапрыемства для нашай пярвічкі "БРСМ". Другі сакратар РА "БРСМ" Асіпенка Аляксандр Віктаравіч сустрэўся з нашым актывам моладзі ў рамках дыялогавай пляцоўкі "Адзінства моладзі - сіла дзяржавы".
Пасля абмеркавання важных тэм, гімназісты правялі справаздачны збор пярвічкі "БРСМ", на якім былі заслуханы дасягненні гімназістаў за 2022/2023 навучальны год.
Завяршылася мерапрыемства ўрачыстым уручэннем білетаў новым членам "БРСМ"!