ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Скарбонка дасягненняў гімназістаў папоўнілася

22.03.2024
Скарбонка дасягненняў гімназістаў папоўнілася

Вучні гімназіі з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі конкурсаў рознай накіраванасці  і выступаюць  даволі паспяхова! 

Падведзены вынікі раённага этапа 53-га міжнароднага маладзёжнага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру на тэму: "На працягу 150 гадоў Сусветны паштовы саюз служыць больш за восем пакаленняў людзей па ўсім свеце. З тых часоў свет моцна змяніўся. Напішыце ліст будучым пакаленням аб свеце, які, як вы спадзеяцеся, яны ўспадкуюць". На конкурс былі прадстаўлены 64 работы з 28 установы адукацыі Барысаўскага раёна. Па выніках конкурсу перамогі ў нашых вучняў:

Бараноўскі Яўгеній, 5 клас - Дыплом І ступені (настаўнік - Бур'якова Алена Віктараўна), Корнева Любоў, 8 клас - Дыплом ІІ ступені (настаўнік - Падколзіна Жанна Паўлаўна).

14 сакавіка 2024 года на базе ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Барысава" адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў другога адкрытага раённага фестывалю аўтарскай дзіцячай мультыплікацыі "МУЛЬТРАСТОК". Па выніках работы журы Дыплом ІІІ ступені атрымала вучаніца 7 класа Тарасевіч Анастасія (настаўнік - Меранкова Іна Барысаўна). 

На раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі было прадастаўлена 14 работ з 13 устаноў адукацыі Барысаўскага раёна. Па выніках конкурсу Дыплом І ступені ў нашых гімназістаў - Лапо Уладзіслава і Станкевіча Платона, 11 клас (педагог - Дакука Сяргей Іванавіч).

Віншуем ўсіх вучняў і жадаем поспехаў і новых перамог!

Версия сайта для слабовидящих