У адпаведнасці з планам работы ўпраўлення па адукацыі Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта ў красавіку 2024 года ў мэтах фарміравання ў юных удзельнікаў дарожнага руху навыкаў бяспечных паводзін на дарогах, у транспарце, а таксама для прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, выяўлення і падтрымкі таленавітых вучняў, быў праведзены раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу для дзяцей і падлеткаў «Выконваем законы дарог!». У конкурсе прынялі ўдзел вучні з 22 устаноў адукацыі Барысаўскага раёна. Сярод іх – вучні нашай гімназіі, якія сталі пераможцамі:
у намінацыі “Малюнак”
Алейнік Міхаліна, 3 клас – 1 месца (настаўнік – Вафіна Вольга Мікалаеўна)
Дзеравяга Сафія, 3 клас – 1 месца (настаўнік – Вафіна Вольга Мікалаеўна)
Жукевіч Сафія, 3 клас – 1 месца (настаўнік – Вафіна Вольга Мікалаеўна)
у намінацыі “Сачыненне”
Валасевіч Арына, 5 клас – 2 месца (настаўнік – Бур’якова Алена Віктараўна)
Віншуем нашых пераможцаў і іх настаўнікаў!