Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Раённае вучэбна-метадычнае аб'яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

06.11.2026
Раённае вучэбна-метадычнае аб

6 лістапада 2026 года на базе ДУА «Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава» адбылося пасяджэнне раённага вучэбна- метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Мерапрыемства прайшло ў нестандартным і дынамічным фармаце хакатона.

Тэма пасяджэння : «Развіццё функцыянальнай (чытацкай) адукаванасці на ўроках беларускай мовы і літаратуры як умова павышэння якасці адукацыйнага працэсу».

Сустрэча пачалася з інфармацыйнага дасье і трэкера чаканняў. Намеснік дырэктара гімназіі Зубрэй А.В. і сакратар РВМА Разумовіч С.І. нагадалі ўдзельнікам галоўную ісціну: «Настаўнік не той, хто вучыць чытаць, а той, хто вучыць разумець прачытанае». Тэорыя, якая патрабуе дзеяння.

У інфармацыйна-метадычным блоку  Зубрэй А.В. правяла флэш-брыфінг і міні-прэзентацыю, прысвечаныя ключавым кампанентам чытацкай адукаванасці. Галоўны акцэнт быў зроблены на тым, што функцыянальная адукаванасць - гэта не проста новыя веды, а гатоўнасць і здольнасць да ДЗЕЯННЯЎ, гэта ўменне сінтэзаваць і інтэграваць інфармацыю, пераносіць яе у нестандартныя жыццёвыя сітуацыі.

Цэнтральным элементам  стала праектаванне практыка-арыентаваных заданняў. Педагогі дэманстравалі, як праз працу з нестандартнымі тэкстамі можна развіваць крытычнае мысленне. Удзельнікі абмяркавалі і стварылі заданні на аснове рэальных жыццёвых дакументаў: тэатральнай афішы і бланкаў адказаў Цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ).

Прайшоў майстар-клас Ганец Н.І. «Сучасны ўрок: формула поспеху «Чалавечы капітал + Штучны Інтэлект»», які паказаў, як сучасныя лічбавыя тэхналогіі могуць эфектыўна інтэгравацца ў традыцыйны ўрок беларускай мовы і літаратуры.

Завяршылася пасяджэнне метадычнага аб'яднання важным аналітычным блокам. Разумовіч С.І. падрабязна разгледзела вынікі ЦЭ-2026, выпускных экзаменаў на ІІ ступені, звярнуўшы асаблівую ўвагу на цяжкія пытанні. 

Мерапрыемства прайшло ў атмасферы творчага пошуку.  Яшчэ раз было падцверджана, што фарміруючы і развіваючы функцыянальную адукаванасць, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры штодзённа адкрываюць для сваіх вучняў свет ва ўсёй яго паўнаце.

 

Версия сайта для слабовидящих