13 красавіка 2024 года вучні дзвюх гімназій горада Барысава (№1 і №2) наведалі практычныя заняткі па падрыхтоўцы да алімпіяды па фізіцы. Заняткі праходзілі на фізічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Практычныя заняткі вёў загадчык лабараторыі кафедры камп'ютарнага мадэлявання Мікалай Васільевіч Казлоўскі. Нягледзячы на высокую навуковасць матэрыялу і невялікі ўзрост вучняў (7-8 клас) заняткі настолькі захапілі «маленькіх даследчыкаў», што некалькі гадзін праляцелі незаўважна.Адна з вучаніц дзеліцца ўражаннямі: «Я і не думала, што фізіка можа быць такой цікавай». Нездарма гаворыцца, што лепш адзін раз убачыць, чым 100 разоў пачуць.
Пасля плённай работы намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Мікалай Іванавіч Гарбачук правёў цікавую экскурсію па фізічным факультэце. Будучыя фізікі пабывалі на занятках матэматыкай у другога курса, лабараторыях, убачылі мноства найцікавейшых гістарычных экспанатаў. Самы запамінальны - гэта табліца Мендзялеева, падпісаная легендай сусветнай фізікі Юрыем Аганесянам, у гонар якога названы хімічны элемент дадзенай табліцы (Аганесон - Og). Велізарным клічнікам стала дэманстрацыя Мікалаем Іванавічам фізічных вопытаў.
Дзеці былі ў захапленні. Кожнаму ўдзельніку падарылі маленькія календары фізічнага факультэта БДУ і нават пачаставалі цукеркамі. Усе школьнікі ў адзін голас выказалі жаданне наведваць фізічны факультэт для далейшай падрыхтоўкі да алімпіядаў, а гэта значыць, што такая пазітыўная сустрэча не апошняя.