Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Прафесійны поспех маладых педагогаў: вынікі раённага фестывалю

06.05.2026
Прафесійны поспех маладых педагогаў: вынікі раённага фестывалю

У Барысаўскім раёне падвялі вынікі  конкурсу прафесійнага майстэрства «Прафесійны вектар маладога педагога». Фестываль стаў эфектыўнай пляцоўкай для абмену вопытам, дэманстрацыі сучасных адукацыйных тэхналогій і падтрымкі таленавітай моладзі.

У фестывалі прынялі ўдзел 41 малады спецыяліст з устаноў адукацыі раёна. Па выніках ацэнкі прадстаўленых матэрыялаў 30  удзельнікаў атрымалі дыпломы розных ступеняў. Прыемна адзначыць, што сярод пераможцаў і прызёраў - педагогі нашай гімназіі, якія ўпэўнена заявілі пра сябе і зрабілі яркі крок у сваёй прафесійнай кар'еры.

Нашы пераможцы:

  • Дыплом I ступеніЕлізар’ева Ксенія Алегаўна (настаўнік хіміі і біялогіі) і Елізар’еў Мікіта Юр’евіч (настаўнік матэматыкі і інфарматыкі). 
  • Дыплом II ступеніЦяглік Карына Уладзіміраўна (настаўнік геаграфіі).

Удзел у падобных конкурсах - гэта важны крок у прафесійным станаўленні. Гэты поспех - толькі пачатак вялікага шляху, які натхніць нашых калег на стварэнне яшчэ больш крэатыўных праектаў  і дапаможа ім зрабіць урокі яшчэ больш цікавымі і карыснымі для вучняў.

Віншуем нашых калег з бліскучым вынікам і жадаем далейшага натхнення і  новых ідэй!

Версия сайта для слабовидящих