Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Прафесія — дапамагаць: у гімназіі прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства

09.11.2026
Прафесія — дапамагаць: у гімназіі прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства

09.11.2026 на базе ДУА «Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства, якое правялі прадстаўнікі Барысаўскага медыцынскага каледжа. Сустрэча дапамагла вучням бліжэй пазнаёміцца з прафесіямі ў сферы аховы здароўя і даведацца пра магчымасці навучання.

Падчас мерапрыемства вучні даведаліся пра асаблівасці работы медыцынскіх работнікаў, важнасць прафесійных ведаў і ўменняў, а таксама пра якасці, неабходныя для працы з людзьмі: адказнасць, уважлівасць, спагадлівасць і гатоўнасць дапамагаць.

Прадстаўнікі каледжа расказалі пра навучальны працэс і адказалі на пытанні гімназістаў. Сустрэча прайшла ў добразычлівай атмасферы і стала нагодай задумацца пра выбар будучай прафесіі.

Прафарыентацыйныя мерапрыемствы дапамагаюць вучням лепш зразумець свае інтарэсы і пазнаёміцца з рознымі шляхамі прафесійнага развіцця.

Версия сайта для слабовидящих