У гэтым навучальным годзе традыцыйна 1 верасня ў гімназіі сустрэлі асабліва ўрачыста, арганізаваўшы святочную лінейку. На лінейцы прысутнічалі ганаровыя госці: маёр Шыбека Дзмітрый Анатольевіч, прадстаўнік 740 зенітра-ракетнага палка, дырэктар Адкрытага Акцыянернага Таварыства "Барысаўскі завод агрэгатаў" Насевіч Павел Аляксандравіч і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сельскай гаспадарцы Адкрытага Акцыянернага Таварыства "Барысаўскі завод агрэгатаў" Бурко Юрый Пятровіч.
Вучняў, іх бацькоў, настаўнікаў ад усёй душы павіншаваў з гэтым незабыўным днём дырэктар гімназіі Забароўскі Анатолій Станіслававіч. Адметнай рысай вучняў гімназіі у гэтым навучальным годзе стаў значок з выявай эмблемы гімназіі. Па традыцыі вучні ХІ класа ўручылі першакласнікам падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - кнігу “Беларусь - наша Радзіма”. На прыканцы лінейкі вучні і настаўнікі, і нават бацькі - выпускнікі нашай установы - выканалі гімн гімназіі:
Традыцыі продкаў, мінулага славу
Спасцігнем душою і сэрцам сваім,
Бо стать патрыётамі роднай дзяржавы
Без тых каранёў немагчыма зусім,-
гэтыя словы натхняюць імкнуцца да новых вяршынь!