Першы ўрок "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння" адбыўся ў гімназіі і быў прысвечаны маральным каштоўнасцям і адзінству беларусаў. Значным момантам урока сталі асноўныя напрамкі і дасягненні міралюбівай палітыкі Беларусі, меры, што прымаюцца дзяржавай па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі. Педагогі гімназіі прадумалі для вучняў самыя цікавыя маршруты экскурсій і віртуальных падарожжаў, пазнавальных квэстаў і віктарын, арганізацыю выстаў, часовых экспазіцый, прысвечаных тэматыцы першага ўрока. На кожным уроку гімназісты зразумелі, што будучыню можна пабудаваць толькі ў мірнай, незалежнай і суверэннай дзяржаве. Агульная задача - працаваць на карысць нашай малой радзімы і ўсёй краіны, памятаць і захоўваць дасягненні нашых продкаў, памнажаць іх, а таксама дасягаць новых вяршыняў у развіцці беларускай дзяржавы і грамадства. Толькі мірнай працай і стварэннем мы захаваем моцную і незалежную Рэспубліку Беларусь.