21 студзеня 2025 года на базе ўстаноў адукацыі Барысаўскага раёна на бясплатным шматфункцыянальным адукацыйным анлайн-сэрвісе "Online Test Pad" была праведзена раённая тэматычная анлайн-віктарына "Вывучаем. Ведаем. Памятаем", прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі.
У віктарыне прынялі ўдзел 233 вучні 9-11 класаў з 35 (19 гарадскіх і 16 сельскіх) устаноў адукацыі Барысаўскага раёна. Па выніках удзелу 97 навучэнцаў адзначаны дыпломамі.
Сярод пераможцаў - і вучні нашай гімназіі:
Харунжы Павел, 11 клас - Дыплом ІІ ступені (настаўнік - Забароўскі А.С.)
Лазерка Аляксандр, 11 клас - Дыплом ІІ ступені (настаўнік - Забароўскі А.С.)
Бандарэнка Ульяна, 9 клас - Дыплом ІІІ ступені (настаўнік - Анісімаў Г.А.)
Віншуем пераможцаў!