У перыяд з 1 па 23 красавіка быў праведзены раённы конкурс сачыненняў "У той дзень, калі скончылася вайна", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У конкурсе ўдзельнічалі вучні з 24 устаноў адукацыі Барысаўскага раёна. Вучні нашай гімназіі таксама прынялі ўдзел у конкурсе і сталі пераможцамі:
Корнева Любоў, 8 клас - 1 месца (настаўнік - Падколзіна Жанна Паўлаўна)
Валасевіч Арына, 5 клас - 2 месца (настаўнік - Бур'якова Алена Віктараўна).
Віншуем дзяўчынак і іх педагогаў. Жадаем новых творчых поспехаў і дасягненняў!