Агляд-конкур «Выратавальнікі вачыма дзяцей» у Барысаўскім раёне стаў ужо традыцыйным. Штогод у ім прымаюць удзел хлопчыкі і дзяўчынкі — юныя пісьменнікі, мастакі, дызайнеры і майстры на ўсе рукі. У дзяцей ёсць магчымасць раскрыць свае творчыя здольнасці і расказаць аб прафесіі выратавальніка ў розных намінацыях: малюнак, плакат, выраб, мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, скульптура малой формы, апавяданне, верш і казка.
Вучні нашай гімназіі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе і сталі пераможцамі:
У намінацыі “Малюнак”
Татарэвіч Ілона, 7 “А” клас – 1 месца (настаўнік – Вафіна В.М.)
Зарэмба Дар’я, 3 “Б” клас – 2 месца (настаўнік – Дзядкова Л.М.)
Дзеравяга Сафія, 5 “А” клас – 3 месца (настаўнік – Вафіна В.М.)
У намінацыі “Выраб”
Пуцята Васіліса, 1 “А” клас – 3 месца (настаўнік – Самцэвіч А.А.)
Веялка Станіслаў, 5 “А” клас – 3 месца (настаўнік – Шмуляўцова М.У.)
У намінацыі “Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі”
Савінская Інэса, 1 “А” клас - 1 месца (настаўнік – Самцэвіч А.А.)
У намінацыі “Скульптура малой формы”
Самец Міхаіл, 2 “Б” клас – 2 месца (настаўнік – Вафіна В.М.)
У намінацыі “Казка”
Гарахавік Марыя, 8 “Г” клас – 1 месца (настаўнік – Ганец Н.І.)
У намінацыі “Апавяданне”
Петракевіч Аксана, 7 “В” клас – 2 месца (настаўнік – Бур’якова А.В.)
У намінацыі “Верш”
Лазерка Іван, 6 “А” клас - 3 месца (настаўнік – Афонская В.У.).
Віншуем нашых таленавітых вучняў і іх настаўнікаў!
Жадаем творчых поспехаў і новых перамог!