Падведзены вынікі абласнога конкурсу творчых работ "Чырвоны Крыж. Дзеянні ў імя выратавання чалавека", які праводзіўся з 15.04.2024 па 15.05.2024 у рамках Месячніка Чырвонага Крыжа. Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Мінская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Мэтай конкурсу стала прапаганда Чырвонакрыжаўскага руху, папулярызацыя прынцыпаў гуманнасці і добрасардэчнасці, актывізацыя цікавасці да праблем уразлівых пластоў насельніцтва. У конкурсе на добраахвотнай аснове прынялі ўдзел школьнікі, моладзь, грамадзяне сярэдняга і пажылога ўзросту, у тым ліку людзі з асаблівасцямі развіцця. Сярод пераможцаў Аліна Драгун, вучаніца 7 "А" класа, якая атрымала дыплом 1 ступені (настаўнік - Бур'якова Алена Віктараўна)!
Віншуем Аліну і яе настаўніка з перамогай і жадаем творчых поспехаў!