На базе нашай гімназіі прайшлі раённыя спаборніцтвы па міні-футболе, якія аб'ядналі самых актыўных, спрытных і адданых спорту вучняў. Гэтыя дні былі напоўнены яскравымі эмоцыямі, напружанай барацьбой і шчырай падтрымкай балельшчыкаў.
З гонарам паведамляем, што зборная каманда нашай гімназіі ў складзе Гечанскага Паўла, 9 “В”; Прышчэпава Яўгенія, 9 “В”; Вевера Данііла, 11; Віршыча Давіда, 11; Толсціка Мікіты, 6 “А”; Недбайлы Яраслава, 6 “А”;
Упорава Захара, 6 “Б”; Мядзвецкага Данііла, 5 “А” прадэманстравала высокае майстэрства, сапраўдны камандны дух і заняла ганаровае І месца!
Нашы хлопцы паказалі выдатную тактычную гульню, хуткасць і волю да перамогі ў кожным матчы.
Віншуем нашых спартсменаў і іх трэнера Ждановіча В.В. з гэтай бліскучай перамогай! Жадаем не спыняцца на дасягнутым, пакараць новыя спартыўныя вяршыні і заўсёды трымаць планку пераможцаў так жа высока!
Гімназія ганарыцца вамі! Так трымаць!