Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Перамога вучаніцы гімназіі № 2 на рэспубліканскім конкурсе да юбілею Багдановіча

11.11.2026
Перамога вучаніцы гімназіі № 2 на рэспубліканскім конкурсе да юбілею Багдановіча

Віншуем пераможцу конкурсу навукова-даследчых работ “Светлы след будзе вечна жывы” (да 135-годдзя Максіма Багдановіча), які рэдакцыя часопіса “Роднае слова” праводзіла супольна з філіялам установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” Літаратурным музеем Максіма Багдановіча і Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі - Соф'ю Грыцкевіч, вучаніцу 10 класа беларускамоўнай гімназіі № 2 г. Барысава, якая стала ўладальніцай дыплома І ступені.  Падрыхтаваць працу пераможцы дапамагла настаўніца беларускай мовы і літаратуры  Наталля Іванаўна Ганец. 

Узнагароджанне ўладальнікаў дыпломаў І ступені адбудзецца падчас удзелу ў працы моладзевай секцыі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Прастора творчасці”, прымеркаванай да 135-годдзя Максіма Багдановіча, якая пройдзе 27 лістапада 2026 г. у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. 

Версия сайта для слабовидящих