З мэтай інтэлектуальнага развіцця школьнікаў, прыцягнення ўвагі падрастаючага пакалення да вывучэння гісторыі і культуры роднага краю і на падставе плана работы ўпраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама на снежань 2023 года арганізавана ХVI раённая тэматычная алімпіяда "Гроза 1812 года" сярод вучяў 7-11 устаноў адукацыі Барысаўскага раёна, якая была арганізавана ў два этапы. 16 снежня прайшоў другі этап, па выніках якога вучань нашай гімназіі Веракса Арсеній атрымаў дыплом ІІ ступені (кіраўнік - Дакука Сяргей Іванавіч). Віншуем з перамогай!