Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Перамога ў спаборніцтвах па валейболе

25.04.2026
Перамога ў спаборніцтвах па валейболе

З 07.04.2026 па 16.04.2026 на базе  нашай установы адукацыі праходзілі раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод каманд дзяўчынак устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Барысаўскага раёна. Каманда дзяўчат  гімназіі прадэманстравала высокі ўзровень падрыхтоўкі і заваявала другое месца. Нашы гімназісткі паказалі зладжанасць дзеянняў і высокую тэхніку, а таксама прадэманстравалі характар, тактычную граматнасць і ўменне працаваць у камандзе. Дзяўчаты не толькі абаранялі гонар гімназіі, але і сваім прыкладам матывавалі равеснікаў займацца спортам і ўдзельнічаць у спаборніцтвах. Віншуем каманду, а таксама настаўніка фізічнай культуры і здароўя Ждановіча В.В. з перамогай! Жадаем нястомнай энергіі,  не спыняцца на дасягнутым, захоўваць баявы настрой і верыць у свае сілы!

Версия сайта для слабовидящих