Падведзены вынікі раённага этапу Рэспубліканскага конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі» – 2026». Сёлетняе творчае спаборніцтва стала выдатнай пляцоўкай для раскрыцця літаратурных здольнасцей маладых аўтараў, якія разважалі на глыбокую і важную тэму - «Жанчына Беларусі: сіла каранёў і крылы мары».На падставе рашэння кампетэнтнага журы былі вызначаны найлепшыя эсэ раёна, якія накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу. Прыемна адзначыць, што сярод пераможцаў у намінацыі «Навучэнец» - творчы водгук вучаніцы нашай гімназіі Мытнік Ксеніі.
Шчыра віншуем Ксенію і яе насстаўніка Падколзіну Жанну Паўлаўну з гэтым важным дасягненнем! Жадаем творчага натхнення, веры ў свае сілы і бліскучай перамогі на абласным этапе конкурсу!