Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Перамога ў абласным этапе прававога турніра "Сіла закона"

15.12.2023
Перамога ў абласным этапе прававога турніра "Сіла закона"

 

14 снежня адбыўся абласны тур III Рэспубліканскага прававога турніру "Сіла Закона". Яго арганізатарамі сталі НЦПІ сумесна з Міністэрствам адукацыі і БРСМ пры падтрымцы БДУ, Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта. Правядзенне прававога турніру, які ўжо стаў традыцыйнай падзеяй снежня, накіравана на прававую асвету старшакласнікаў; павышэнне цікавасці навучэнцаў да нацыянальнага заканадаўства, якое рэгулюе прынцыпы народаўладдзя ў Рэспубліцы Беларусь; прапаганду прававой культуры; паглыбленне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў, развіццё навыкаў выкарыстання сучасных тэхналогій.

У абласным туры, які прайшоў на юрыдычным факультэце БДУ,  прынялі ўдзел 96 вучняў 9-11 класаў з  устаноў адукацыі Мінскай вобласці і г. Мінска. Конкурс праходзіў у фармаце анлайн-тэсціравання на Дзіцячым прававым сайце. Вучням неабходна было адказаць на 30 пытанняў па тэме «Народаўладдзе ў Рэспубліцы Беларусь. Традыцыі, сучаснасць, будучыня». Прадстаўніком Мінскай вобласці, які заняў 3 месца, стаў вучань нашай гімназіі Лазерка Аляксандр.  Віншуем з перамогай Аляксандра і яго настаўніка - Забароўскага Анатоля Станіслававіча.

 

Версия сайта для слабовидящих