ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Педагагічны савет: падведзены вынікі, вызначаны прыярытэты

30.08.2023
Педагагічны савет: падведзены вынікі, вызначаны прыярытэты

Калі для вучняў новы навучальны год пачынаецца з урачыстай лінейкі, то для настаўнікаў "адпраўной кропкай"  справядліва можна назваць жнівеньскі педсавет.  30 жніўня ў гімназіі адбыўся традыцыйны педагагічны савет “Аб выніках дзейнасці Дзяржаўнай установы адукацыі “Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава”  за 2022/2023 навучальны год і асноўных накірунках работы ў 2023/2024 навучальным годзе”, на якім былі падведзены вынікі папярэдняга навучальнага года і вызначаны асноўныя падыходы да арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2023/2024 навучальным годзе, расстаўлены прыярытэты ў навучанні, выхаванні і развіцці вучняў, акрэслены праблемы, мэта і задачы педагагічнай дзейнасці. Дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі падкрэсліў, што  мінулы навучальны год аказаўся багатым на дасягненні і падзеі, важныя не толькі для гімназіі, але і для Барысаўскага раёна. Дырэктар высока ацаніў дзейнасць педагогаў установы адукацыі, падзякаваў ім за актыўную жыццёвую пазіцыю, высокі прафесіяналізм. Педагогам гімназіі, якія дасягнулі поспехаў у выхаванні і навучанні падрастаючага пакалення,былі ўручаны граматы і падзякі  ўпраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама. З новымі ідэямі і пачынаннямі калектыў гімназіі ўступіў у новы навучальны год. Спадзяемся, што  ён будзе творчым і рэзультатыўным!

Версия сайта для слабовидящих