Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Педагагічны савет "Эфектыўныя метады і прыёмы развіцця функцыянальнай граматнасці вучняў"

29.12.2023
Педагагічны савет "Эфектыўныя метады і прыёмы развіцця функцыянальнай граматнасці вучняў"

29 снежня 2023 года ў гімназіі прайшло пасяджэнне педагагічнага савета па тэме «Эфектыўныя метады і прыёмы развіцця функцыянальнай граматнасці вучняў як адзін з рэсурсаў фарміравання сацыяльнай паспяховасці». На пасяджэнні былі разгледжаны актуальныя пытанні па гэтым напрамку: чым абумоўлена цікавасць да функцыянальнай граматнасці, што такое функцыянальная граматнасць, сутнасць асноўных відаў граматнасці і падыходы да іх ацэнкі, як суадносяцца акадэмічныя веды і функцыянальная граматнасць. Педагагічныя работнікі высветлілі, у чым каштоўнасць функцыянальнай граматнасці вучняў і якія інструменты трэба прымяняць педагогам для яе фарміравання і развіцця. Прыгажонак Ірына Генадзьеўна прааналізавала вынікі анкетавання настаўнікаў, Афонская Вольга Уладзіміраўна пазнаёміла педагагічны калектыў з асаблівасцямі  Нацыянальнага даследавання якасці адукацыі, якое праводзіцца ў Беларусі з 2023 года. Цікавымі сталі выступленні Кудрэвіч Ірыны Сяргееўны, Кляшторнай Галіны Іванаўны, Хаецкай Вольгі Віктараўны, Наталевіч Вольгі Пятроўны, якія прадставілі вопыт работы  па фарміраванні розных відаў функцыянальнай граматнасці на вучэбных занятках і нават прапанавалі дарослым адчуць сябе ў ролі вучняў і вырашыць цікавыя задачы, адказаць на пытанні, вывесці формулы.    

Версия сайта для слабовидящих