11.04.2025 у рамках педмарафона ў гімназіі адбылося мерапрыемства, прысвечанае тэме прафесійнай арыентацыі моладзі ў Рэспубліцы Беларусь. Гэта звязана з тым, што, менавіта, выбар прафесіі-адказны момант у жыцці кожнага чалавека. Дапамагчы будучаму выпускніку вызначыцца з прафесіяй, падрыхтаваць да свядомага выбару шляху працягу адукацыі і сфарміраваць ўстойлівыя прафесійныя інтарэсы, схільнасці, намеры да пэўнай прафесіі – задача настаўнікаў і класных кіраўнікоў. Якая ж праца педагога дапамагае вучню не памыліцца ў выбары прафесіі? Прафарыентацыйная! Праводзячы прафарыентацыйную працу мы спрыяем хуткаму і паспяховаму працэсу адаптацыі выпускніка ў дарослым жыцці.
Гаворачы з вучнямі аб тым, што ад яго запатрабуе будучая прафесія, якія якасці дапамагаюць прафесійнаму станаўленню, мы тым самым рыхтуем маладога чалавека да дарослага жыцця. Педагог-прафесіянал-гэта чалавек, які зацікаўлены ў лёсе вучняў. Ад педагога павінна зыходзіць упэўненасць, што, займаючыся прафарыентацыяй, ён робіць важную і патрэбную справу. Складаны працэс выбару прафесіі не трывае паспешлівасці і мітусні.
Памылковы выбар прафесійнай дзейнасці можа сур'ёзна ўскладніць выпускніку далейшае атрыманне адукацыі і ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці. Таму задача педагогаў-пастарацца максімальна абараніць вучняў ад магчымых адмоўных наступстваў няправільнага выбару. І таму трэба эфектыўна ажыццяўляць прафарыентацыйную працу з вучнямі, неабходна сістэматычна займацца самаадукацыяй, пашыраць свае ўяўленні аб сучасных прафесіях, рынку працы, рынку прафесій.