ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Педагагічны марафон 2024

08.04.2024
Педагагічны марафон 2024

Першы дзень (08.04.2024) Дзень школьнага бібліятэкара. Дзень кіраўніка школьнага музея.


Тыдзень з 8 па 13 красавіка 2024 года будзе прысвечаны ХІІІ педагагічнаму марафону Мінскай вобласці. Згодна плана-графіка кожны дзень замацаваны за канкрэтнымі спецыялістамі. Так панядзелак, 8 красавіка, аб’яўлены днём школьнага бібліятэкара і кіраўніка школьнага музея.

Загадчык бібліятэкі Вольга Уладзіміраўна Антаневіч запрасіла вучняў 10-11 класаў на гутарку “Настаўнік – не прафесія, настаўнік - прызванне”. Яна распавяла пра гісторыю ўзнікнення прафессіі настаўніка, гісторыю навучання і выхавання дзяцей у розныя гістарычныя перыяды, пра сучасны стан прафессіі, а таксама пра прафесію настаўніка на старонках літаратурных твораў.

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, а таксама кіраўнік музея Афганскай вайны Сяргей Іванавіч Дакука запрасіў 11-класнікаў у свой музей, дзе расказаў не толькі пра падзеі той вайны і гісторыю ўзнікнення музея, але і пра спецыфіку прафесіі музейнага работніка.

Версия сайта для слабовидящих