Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Пасяджэнне Школы маладога спецыяліста "Дыялог"

06.10.2023
Пасяджэнне Школы маладога спецыяліста "Дыялог"

Маладыя спецыялісты ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі (выпускнікі 2022 года) сустрэліся 6 кастрычніка 2023 года ў ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава" на занятках у школе маладога спецыяліста "Дыялог" па тэме: "Сучасны малады настаўнік: ад адаптацыі да паспяховай педагагічнай дзейнасці" . Дзякуючы заняткам маладыя педагогі змаглі павысіць кампетэнтнасць па пытаннях прафесійнага станаўлення і рэалізацыі паспяховай педагагічнай дзейнасці. Дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі расказаў пра гімназію, поспехі і дасягненні яе вучняў і настаўнікаў, звярнуў асаблівую ўвагу на важнасць прафесіі "педагог". Кіраўнік школы маладога спецыяліста Гаўрылава Алеся Уладзіміраўна пазнаёміла з планам працы, правяла ўступную рэфлексію, з дапамогай мультфільма «Бусел і воблака» актуалізавала веды ў маладых педагогаў. На занятку маладыя настаўнікі «вялі» адукацыйны дыялог з Афонскай Вольгай Уладзіміраўнай, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, якая расказала, як настаўніку дасягнуць поспеху, не згубіцца ў патоку інфармацыі. Падчас майстар-класа “Путь от интереса к истине” маладыя педагогі спасцігалі асновы і сакрэты  даследчай дзейнасці. Маладыя настаўнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з лаўрэатам рэспубліканскага фестывалю «Педагагічны дэбют – 2023» Марозавым Андрэем Сяргеевічам, настаўнікам гісторыі ДУА «Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна», «падглядзець» прафесійныя фішкі, задаць пытанні і пазнаёміцца з яго дзейнасцю і сакрэтамі яго поспеху.  У канцы заняткаў Сіцько Яна Сяргееўна, педагог-псіхолаг, правяла псіхалагічны трэнінг "Паспяховы чалавек - гэта я", дзякуючы якому маладыя педагогі даведаліся, як справіцца са стрэсам,  як пазбегнуць прафесійнага выгарання. Педагог сацыяльны Козак Марыя Аляксееўна падзялілася лайфхакамі, якія дапамогуць маладым педагогам у прафесійнай дзейнасці. На працягу ўсяго занятку маладыя спецыялісты актыўна ўключаліся ў працу, з ініцыятывай выконвалі прапанаваныя заданні, дзяліліся сваім вопытам, працавалі ў групах.

Версия сайта для слабовидящих