29 красавіка на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” з мэтай стварэнне ўмоў для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці выхавальнікаў груп падоўжанага дня па пытаннях развіцця эмацыянальнай сферы вучняў малодшага школьнага ўзросту, асаблівасцях арганізацыі музыкальнай дзейнасці ў групе падоўжанага дня прашло пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання выхавальнікаў груп падоўжанага дня. Тэма пасяджэння “Значэнне музыкальна-дыдактычных гульняў у эстэтычным выхаванні вучняў ва ўмовах груп падоўжанага дня”.