Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства

18.05.2026
Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб

16 мая 2026 года на базе ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” ў анлайн-фармаце адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Барысаўскага раёна. Тэма вебінара: “Прадстаўленне эфектыўнага педагагічнага вопыту выкладання гісторыі і грамадазнаўства за 2025/2026 навучальны год”.

Мерапрыемства аб'яднала педагогаў раёна для прафесійнага дыялогу, абмену паспяховымі практыкамі і абмеркавання актуальных пытанняў методыкі выкладання грамадскіх дысцыплін.

У рамках навукова-метадычнага і практычнага блокаў удзельнікі разгледзелі такія тэмы, як:

  • Прафесійнае самапазнанне настаўніка як фактар паспяховай педагагічнай дзейнасці (Андрэйчык Э.А., ДУА “Неманіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”);
  • Развіццё крэатыўнасці і эмацыянальнай кампетэнтнасці вучняў на ўроках гісторыі (Маеўская В.В., ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава”);
  • Інтэрактыўныя метады навучання грамадазнаўству для павышэння прадметных ведаў (Корзун В.У., ДУА “Лошніцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”);
  • Музейная педагогіка: выкарыстанне рэсурсаў школьнага музея ў вучэбным працэсе (Дзеравяшка А.Я., ДУА “Вяляціцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна);
  • Падрыхтоўка да ЦЭ і ЦТ: эфектыўныя прыёмы работы з «лістком урока» (Галуза Г.М., ДУА “Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна”);
  • Лічбавыя тэхналогіі: мастацтва вучэбнага запыту і работа з ШІ у кантэксце гісторыі (Анісімаў Г.А., ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава”);
  • Крытычнае мысленне: работа з гістарычнымі першакрыніцамі (Бярозка Ю.С., ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава”).

У рэфлексійна-аналітычным блоку старшыня раённага ВМА Гвоздзь А.В. прааналізавала вынікі раённай алімпіяды па гісторыі і грамадазнаўству, а таксама вынікі РКР у 11-х класах, нагадала пра асаблівасці арганізацыі выпускнога экзамену па гісторыі Беларусі ў 9-х класах.

Такім чынам, удзельнікі вебінара мелі магчымасць падзяліцца сваімі метадамі работы, абмеркаваць цяжкасці, з якімі яны сутыкаюцца, і знайсці шляхі іх вырашэння.

 

Версия сайта для слабовидящих