Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Пасяджэнне раённага метадычнага аб'яднання кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні

12.09.2024
Пасяджэнне раённага метадычнага аб

У беларускамоўнай гімназіі № 2 г.Барысава адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб'яднання кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні «Нарматыўныя прававыя аспекты арганізацыі дзейнасці кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі: асноўныя функцыі, змест і напрамкі працы. Вынікі працы раённага метадычнага аб'яднання кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні і задачы на 2024/2025 навучальны год».

Фадзееў Д.Г., падпалкоўнік, намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце ПЗАК паведаміў аб ваенна-палітычнай абстаноўцы ў свеце, СНД і Рэспубліцы Беларусь. Лужкоўская Г.А., метадыст ДУ «Вучэбна-метадычны цэнтр Барысаўскага раёна» расказала пра метадычнае суправаджэнне дзейнасці кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні. Ракіцкая К.І., дырэктар ДУДА «Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму» паведаміла пра парадак падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага конкурсу «Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні».

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” Дакука С.І. падзяліўся сваім вопытам па тэме “Роля аб'яднанняў па інтарэсах турыстычнай накіраванасці ў падрыхтоўцы вучняў да ваеннай службы”.

Прысутным былі прапанаваны экскурсіі ў Музей Афганскай вайны і Цэнтр беларускай культуры. Менавіта тут у гімназіі праходзяць гадзіны памяці, урокі мужнасці. Такія заняткі дапамагаюць зразумець гісторыю, яе сэнс. Добрую дапамогу аказваюць музеі ў выхаванні грамадзянска-патрыятычных якасцей вучняў на нацыянальнай аснове. 

 

Версия сайта для слабовидящих