Напярэдадні летняга перыяду 13 мая ў актавай залі гімназіі адбыўся агульнагімназічны бацькоўскі сход на тэму "Бяспечныя канікулы". Галоўная мэта сустрэчы — аб’яднанне сям’і і ўстановы адукацыі для забеспячэння комплекснай бяспекі дзяцей падчас летняга адпачынку, а таксама абмеркаванне вынікаў навучальнага года.
Першая частка сходу была прысвечана прафілактыцы надзвычайных здарэнняў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Перад прысутнымі выступіў інспектар ІСН Навумавец А. А. Ён нагадаў бацькам пра важнасць кантролю за знаходжаннем падлеткаў на вуліцы ў у вячэрні і начны час, правілы паводзін у грамадскіх месцах, а таксама пра адказнасць за здзяйсненне правапарушэнняў. Асаблівую ўвагу інспектар звярнуў на ўзрост надыходу крымінальнай адказнасці непаўналетніх за здзяйсненне цяжкіх правапарушэнняў. Прадстаўнік МНС Пятровіч А. У. падрабязна спыніўся на правілах паводзін пры пажары, на вадзе, у лесе і ў побыце. Супрацоўнік МНС прывёў трагічныя прыклады здарэнняў з агнём і на вадзе з удзелам непаўналетніх, якія адбыліся з-за невыканання элементарных правіл бяспекі. Бацькам настойліва рэкамендавалі яшчэ раз паўтарыць з дзецьмі алгарытмы дзеянняў пры небяспечных сітуацыях, а таксама не пакідаць дзяцей без нагляду.
Дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі акрэсліў ключавыя арганізацыйныя моманты завяршэння навучальнага года і летняга перыяду:
- правядзенне ўрачыстых лінеек і правілы арганізацыі мерапрыемстваў «Апошняга званка»
- арганізацыя летняй працы
- парадак правядзення вучэбна-палявых збораў для вучняў 10 класаў
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Афонская В. В. асвятліла пытанні выніковай атэстацыі і далейшага навучання:
- Асаблівасці і расклад выніковых выпрабаванняў у 9-х і 11-х класах
- Умовы і правілы прыёму вучняў у 10-я класы гімназіі
- Спецыфіка паступлення ў ВНУ і ССНУ, а таксама магчымасці навучання ў класах прафесійнай накіраванасці.
Гімназія выказвае шчырую падзяку ўсім бацькам за каштоўны час, актыўны ўдзел у жыцці ўстановы і сумесную працу дзеля бяспечнай і паспяховай будучыні нашых дзяцей!