Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Навука, творчасць, поспех: НАВ "Светач" - сярод лепшых у Мінскай вобласці!

29.04.2026
Навука, творчасць, поспех: НАВ "Светач" - сярод лепшых у Мінскай вобласці!

29 красавіка 2026 года Сеніцкая сярэдняя школа № 2 Мінскага раёна стала цэнтрам інтэлектуальных спаборніцтваў. Тут прайшоў фінал абласнога конкурсу на лепшае навуковае аб'днанне вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.

Сёлета конкурс сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў: на старт выйшлі 44 навуковыя аб'яднанні, і толькі 25 з іх змаглі пераадолець адборачны тур і прадставіць свае дасягненні ў фінале. 

Мы з гонарам паведамляем, што навуковае аб'яднанне вучняў «Светач» ДУА «Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава» бліскуча выступіла на абласным узроўні! Выступленне нашых даследчыкаў стала адным з самых запамінальных: разам з гімназістамі на сцэну выйшаў і дырэктар гімназіі — Анатолій Станіслававіч Забароўскі! Яго асабісты ўдзел у прэзентацыі аб'яднання выклікаў шчырае захапленне ў зале.  

Па выніках конкурсу наша гімназія атрымала перамогу ў адной з самых значных намінацый - «Рухавік навукі» (лепшы кіраўнік навуковага аб'яднання вучняў).

Гэта ўзнагарода - сведчанне высокага прафесіяналізму нашых педагогаў, якія натхняюць гімназістаў на даследчую дзейнасць, вучаць шукаць ісціну і не баяцца складаных задач. Перамога ў намінацыі «Рухавік навукі» падкрэслівае, што менавіта ў нашай гімназіі створана ўнікальнае асяроддзе для развіцця маладых талентаў. 

Віншуем кіраўніка НАВ "Светач" Афонскую Вольгу Уладзіміраўну,  ўдзельнікаў НАВ«Светач» - Вашкевіч Юлію, Веялку Рамана, Грыцкевіч Соф'ю, Казлову Кацярыну, Канашэвіча Уладзіміра, Няверку Марыю, - з гэтым важкім дасягненнем! 

Поспех любога маштабнага мерапрыемства - гэта вынік суладнай працы вялікай каманды. Мы выказваем удзячнасць членам журы, арганізатарам за высокі ўзровень правядзення конкурсу, а таксама ўсім, хто дапамагаў нашай камандзе на шляху да поспеху. Ваша падтрымка, парады і вера ў нашы сілы дапамаглі НАВ«Светач» стаць адным з лепшых на Міншчыне!

Жадаем новых навуковых адкрыццяў і новых перамог на інтэлектуальным Алімпе!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Версия сайта для слабовидящих