Сённяшні дзень стаў для нашых гімназістаў магчымасцю зазірнуць у свет прафесій, якія выратоўваюць жыцці і дораць здароўе. У межах прафарыентацыйнай работы вучні старэйшых класаў наведалі Барысаўскі дзяржаўны медыцынскі каледж. Гэты візіт быў насычаны цікавай інфармацыяй і даў магчымасць бліжэй пазнаёміцца з такой важнай і адказнай прафесіяй, як медыцынскі работнік.
Сустракалі нашых гімназістаў выкладчыкі і студэнты каледжа, якія з задавальненнем правялі для гасцей цікавую экскурсію. Вучні пабывалі ў сучасных навучальных кабінетах і лабараторыях, дзе ім наглядна дэманстравалі працэсы, звязаныя з аказаннем першай медыцынскай дапамогі, працай з медыцынскім абсталяваннем і мадэлямі чалавечага цела.