Сёння, 21 лютага, у Міжнародны Дзень роднай мовы, у зале Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прайшло мерапрыемства пад назвай «Дзень роднай мовы: час і мова», якое арганізавана грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз жанчын». Акцыя сабрала прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, а таксама цэлыя сем'і з розных рэгіёнаў краіны, каб яны змаглі ў чарговы раз прызнацца ў сваіх пачуццях да роднай мовы і заявіць аб адзінстве беларускага народа.
Мы ганарымся, што Мінскую вобласць на гэтым мерапрыемстве прадстаўляла сям'я Дарашкевіч. Інсцэніроўка верша С.Валодзькі "На масленку" была сустрэта гучнымі апладысментамі. А бліны, прыгатаваныя Жаннай Уладзіміраўнай, прыйшліся да спадобы ўсім удзельнікам мерапрыемства. Усе атрымалі сапраўдную асалоду ад роднай мовы. А мы ганарымся, што беларуская мова ў сцянах нашай гімназіі гучыць кожны дзень!
У словах тых – надзеі нашы
І нашы мары пра жыццё.
Калі мы з мовай –
Нас не страшыць
Ні гвалт, ні мор, ні забыццё.