Каманда ДУА "Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава" стала лаўрэатам пятага сезона рэспубліканскага конкурсу сацыяльных маладзёжных праектаў "Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці".Выніковы дыплом у намінацыі "Моладзь за ЗДАРОЎЕ дзеля жыцця!" стаў заслужанай узнагародай за маштабную працу, якую вучні 10-11 класаў разам з кіраўніком праекта Вольгай Віктараўнай Хаецкай ажыццяўлялі на працягу некалькіх месяцаў.
Рэспубліканскі конкурс, арганізаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускай Праваслаўнай Царквой і Дабрачынным фондам «Пакроў, у гэтым сезоне аб'яднаў сотні творчых камандаў краіны. Праект гімназістаў з Барысава доўжыўся са снежня па красавік, уключыўшы ў сябе цэлы комплекс сацыяльных, асветніцкіх і спартыўных ініцыятыў. Удзел у праекце паказаў, што для вучняў нашай гімназіі здаровы лад жыцця - гэта не проста модны трэнд, а ўсвядомлены выбар на карысць будучыні. На працягу пяці месяцаў вучні даказвалі, што клопат пра рэпрадуктыўнае здароўе непарыўна звязаны з духоўнай чысцінёй і прыгажосцю чалавека. Праект дапамог моладзі зразумець, што душэўная чысціня і фізічнае самаадчуванне - гэта найвышэйшы дар, які трэба берагчы дзеля шчаслівай будучыні сваіх уласных сем'яў і ўсёй краіны.
Атрыманне дыплома лаўрэата - гэта не фінал, а пачатак новага этапу. Марафон добрых спраў гімназіі працягваецца: наперадзе новыя акцыі, сустрэчы і сацыяльныя ініцыятывы. Праект жыве, развіваецца і запрашае кожнага далучыцца да высакароднай справы.
Памятайце: здаровы дух і моцнае цела - у гэтым сіла краіны і кожнай сям'і!