5 чэрвеня для вучаніц 1-ых класаў ў рамках праходжання практыкі па вучэбным прадмеце “Медыцынская падрыхтоўка” было арганізавана наведванне УА “Барысаўскі медыцынскі каледж”. Вучні наведалі музей каледжа. Пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення вучэбнай установы, гісторыяй жыцця знакамітых выпускнікоў установы. Навучэнцы каледжа правялі для дзяўчынак майстар-класы па выкананні ін’екцый, спавіванні навароджаных, накладванні бінтавых павязак.
Адзначым, што цеснае супрацоўніцтва на працягу чатырох гадоў з прадстаўнікамі медкаледжа дае магчымасць вучням гімназіі пазнаёміцца з медыцынскімі прафесіямі, якія яны змогуць атрымаць у дадзенай навучальнай установе, засвоіць простыя навыкі аказання першай дапамогі.