15 мая 2026 года на базе ДУА «Сярэдняя школа №23 г. Барысава» адбылося маштабнае выніковае мерапрыемства Школы маладога спецыяліста «Дыялог». Сустрэча прайшла ў фармаце творчай справаздачы. Тэма мерапрыемства - «Першы год у школе: мае педагагічныя знаходкі».
Падзея аб’яднала маладых настаўнікаў - выпускнікоў 2025 года. Для кожнага з іх гэты навучальны год стаў знакавым этапам прафесійнага станаўлення. Педагогі падвялі вынікі першых крокаў у прафесіі і падзяліліся практычнымі напрацоўкамі. Яркім элементам праграмы стала выступленне педагогаў нашай гімназіі. Елізар'евы Ксенія Алегаўна і Мікіта Юр'евіч падзяліліся з калегамі ўнікальным вопытам. Яны прэзентавалі праект: «Міжпрадметны рэзананс: калабарацыя інфарматыкі, біялогіі і хіміі ў межах адзінай лічбавай прасторы». Настаўнікі паказалі, як інтэграцыя лічбавых інструментаў у прыродазнаўчыя дысцыпліны павышае цікавасць вучняў да навукі.
Фармат творчай справаздачы дазволіў абмяняцца эфектыўнымі метадамі навучання, абмеркаваць першыя прафесійныя поспехі, атрымаць падтрымку ад вопытных калег і метадыстаў.
Школа «Дыялог» у чарговы раз даказала сваю эфектыўнасць у справе адаптацыі і прафесійнага росту маладых педагагічных кадраў рэгіёна.