Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Каманда гімназіі- пераможца вясновага кроса!

12.05.2026
Каманда гімназіі- пераможца вясновага кроса!

11 мая 2026 года зборная каманда нашай гімназіі прыняла ўдзел у вясновым кросе, які прайшоў у рамках спартакіяды школьнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Барысаўскага раёна ў 2025/2026 навучальным годзе.

Па выніках спаборніцтваў нашы спартсмены занялі ганаровае першае месца! Дыстанцыя патрабавала ад удзельнікаў не толькі фізічнай вынослівасці, але і тактычнай граматнасці, уменні працаваць у камандзе. Нашы гімназісты прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, волю да перамогі і дастойна прадставілі навучальную ўстанову на раённым узроўні.

Віншуем нашых спартсменаў, а таксама настаўніка фізічнай культуры і здароўя Ждановіча В.В. з заслужанай перамогай! Ваша праца, дысцыпліна і імкненне да выніку натхняюць іншых на спартыўныя дасягненні.

Версия сайта для слабовидящих